Перайсці да зместу

Ібрагім Раісі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ібрагім Раісі
перс.: ابراهیم رئیسی
2-і First Vice Chief Justice of Iran[d]
27 ліпеня 2004 — 23 жніўня 2014
Пераемнік Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d]
7-ы Chief Justice of Iran[d]
7 сакавіка 2019 — 1 ліпеня 2021
Папярэднік Sadeq Larijani[d]
Пераемнік Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d]
Member of the Assembly of Experts[d]
24 мая 2016 — 19 мая 2024
Member of the Assembly of Experts[d]
20 лютага 2007 — 21 мая 2016
Attorney-General of Iran[d]
23 жніўня 2014 — 1 красавіка 2016
Папярэднік Gholam-Hossein Mohseni-Eje'i[d]
Пераемнік Mohammad Jafar Montazeri[d]
8-ы прэзідэнт Ірана
3 жніўня 2021 — 19 мая 2024
Папярэднік Хасан Рухані
Пераемнік Mohammad Mokhber[d]

Нараджэнне 14 снежня 1960(1960-12-14)
Смерць 19 мая 2024(2024-05-19)[1] (63 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні перс.: ابراهیم رئیس‌الساداتی
Жонка Jamileh Alamolhoda[d]
Веравызнанне іслам[4]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт raisi.ir (перс.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сеед Ібрагім Раісі (перс.: سید ابراهیم رئیسی, 14 снежня 1960(1960-12-14), Мешхед19 мая 2024(2024-05-19)[1], Bakrabad Rural District[d], Усходні Азербайджан) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Ірана. Прэзідэнт Ірана (2021—2024).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 снежня 1960 года ў горадзе Мешхедзе. У 1980 годзе Ібрагім Раісі атрымаў рэлігійную адукацыю і пачаў будаваць сваю кар’еру ў новай прававой сістэме, якая наступіла пасля Ісламскай рэвалюцыі. У 1985 годзе пераехаў жыць у Аан, дзе быў прызначаны на пасаду намесніка пракурора горада. У 1988 годзе прымаў удзел у арганізацыі пакарання праціўнікаў рэжыму, у тым ліку і членаў Арганізацыі маджахедаў іранскага народа. З 1989 па 1994 год займаў пасаду пракурора Тэгерана. У 1994 годзе яго павысілі да начальніка генеральнай інспекцыі Ірана[5].

У 2004 годзе Ібрагім Раісі быў прызначаны намеснікам пракурора Ірана. У 2005 годзе прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад прапанаваў яму пасаду міністра бяспекі, але той адмовіўся. У жніўні 2014 года Раісі стаў генеральным пракурорам Ірана. У сакавіку 2016 года ён сышоў у адстаўку з гэтай пасады і ўзначаліў адзін з самых багатых фондаў ісламскага свету Астан-і Кудс Разаві. У маі 2017 года стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Ірана[6], але прайграў Хасану Рухані.

У 2019 стаў кіраўніком судовай улады.

На выбарах у чэрвені 2021 года зноў вырашыў балатавацца і перамог з істотным адрывам. За Раісі было аддадзена больш за 17,8 мільёна галасоў. Яго галоўнага суперніка Махсена Разалі, які ў мінулым узначальваў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), падтрымалі больш за 3,3 мільёна выбаршчыкаў[7].

19 траўня 2024 года загінуў у авіякатастрофе ў правінцыі Усходні Азербайджан. Пахаваны ў Мешхедзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]